Прадзюсер з Ірака выпусціў чарговы зняты ў Гродне кліп

Прадзюсер з Ірака выпусціў чарговы зняты ў Гродне кліп 12.01.2016

Прадзюсер з Ірака выпусціў чарговы зняты ў Гродне кліп

Курдскi прадзюсар Шаран Алі Шарыфа з Ірака выпусціў чарговую гучную працу. Кліп, зняты ў Гродне, павінен аб'яднаць людзей і паказаць ім, што любоў да бліжняга ўратуе свет. Гэта асабліва актуальна ў святле таго, што адбываецца ў арабскім свеце.  



Нагадаем, яшчэ ўлетку 2015 года здымачная група з Ірака наведала Беларусь, дзе працавала над некалькімі кліпамі. Частка здымак прайшла ў Гродне: у парку Жылібера, каля Новага замка і на вуліцы Савецкай.   Першыя працы каманда з Бліжняга Усходу прэзентавала ў лістападзе. Зараз можна паглядзець яшчэ адно відэа, якое выпусцілі перад самым новым годам.   У хуткім часе плануецца выпуск яшчэ некалькіх "гарадзенскіх" кліпаў.

Автор: Руслан Кулевич

Источник: Твой стыль

Возврат к списку